Гродна: палітычныя партыі завяршаюць вылучэнне ў тэрытарыяльныя камісіі
Гродзенскія аддзяленні дэмакратычных партый, якія вылучаюць сваіх прэтэндэнтаў на выбарах прэзідэнта ці падтрымліваюць вылучэнне, завяршаюць накіраванне сваіх прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных выбарчых камісій.
Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” вылучае сваіх прадстаўнікоў Паўла Станеўскага і Віктара Міхальчыка ў склад ТВК, якія размешчаны ў Гродне, яшчэ адзін чалавек ад гэтай партыі вылучаецца ў Слонімскую ТВК.
Гродзенская арганізацыя Партыі БНФ, якая падтрымлівае Таццяну Караткевіч, вылучае ў склад дзвюх ТВК у Гродне Мікалая Лемяноўскага і Яўгена Чыгіра.
Гродзенскія структуры АГП вылучаюць Аляксандру Васілевіч у склад абласной ТВК, а Аляксандра Лемеха – у ТВК Ленінскага раёну.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"