Інфармацыйных плакатаў, прысвечаных прэзідэнцкім выбарам, у Баранавічах няма
У Баранавічах, як у цэнтры, так і ў мікрараёнах, пакуль зусім няма плакатаў і банераў, прысвечаных прэзідэнцкім выбарам, якія павінны адбыцца 11 кастрычніка 2015 года. На вокнах вялікіх і малых крамаў, як звычайна, паўсюль ёсць камерцыйная рэклама аб коштах на харчовыя, прамысловыя тавары і на розныя паслугі, але няма аніякай вонкавай прадукцыі, якая б нагадвала жыхарам горада, што хутка адбудуцца прэзідэнцкія выбары.
– Няма таксама аніякай інфармацыі пра прэзідэнцкія выбары і на першым паверсе Баранавіцкага гарвыканкама, дзе звычайна збіраецца найбольшая колькасць наведвальнікаў. Ужо прайшло 2 тыдня з моманту абвяшчэння Палатай прадстаўнікоў НС РБ пачатку прэзідэнцкай кампаніі, але, як відаць, дзяржаўныя органы пакуль не спяшаюцца вонкава паведаміць аб важнейшай палітычнай падзеі 2015 года, – пракаментаваў праваабаронца Сяргей Гоўша.
На фота: інфармацыйны плакат пра выбары прэзідэнта ў 2010 годзе
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"