ЗАПРАШЭННЕ НА ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЮ
1 ліпеня грамадская кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” запрашае на прэс-канферэнцыю, прысвечаную пачатку кампаніі па маніторынгу выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Маніторынг у межах кампаніі “Правабаронцы за свабодныя выбары” будзе ажыццяўляцца назіральнікамі РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” і Праваабарончага цэнтру “Вясна” ў строгай адпаведнасці з дзеючым нацыянальным заканадаўствам.
Мэтай кампаніі з’яўляецца ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага выбарчага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці аб ходзе выбарчай кампаніі і выніках манітыронга.
У прэс-канферэнцыі прымуць удзел: старшыня РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” Алег Гулак і намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч.
Прэс-канферэнцыя адбудзецца 1 ліпеня ў офісе ПЦ ”Вясна” па адрасе: г. Мінск, вул. Мяржынскага, 8, офіс 26.
Пачатак – у 11 гадзін.
За дадатковай інфармацыяй звяртацца на адрас: infocenter8@gmail.com