Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

У Брэсце праходзяць заняткі па навучанні назіральнікаў за выбарчым працэсам

За апошні час у трэнінгах, якія ладзіліся ў горадзе, бралі ўдзел амаль 200 чалавек, што маюць намер назіраць за маючымі адбыцца сёлета прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі.

Як распавёў адзін з каардынатараў падобных трэнінгаў у Брэсцкім рэгіёне Уладзімір Вуек, падчас адукацыйных заняткаў удзельнікі даведваюцца пра сутнасць назірання, пра тое, чаму неабходны грамадскі кантроль за працэсам выбараў і як правільна яго ажыццяўляць.

Чакаецца, што на працягу чэрвеня навучанне ў Брэсце пройдуць яшчэ каля сотні актывістаў, якія праз трэнінгі здолеюць больш уважліва вывучыць Выбарчы кодэкс і ўзяць удзел у адмысловых “гульнях”, на якіх будуць прадстаўлены канкрэтныя сітуацыі і выпадкі, што могуць здарыцца на выбарчых участках у часе назірання.

Паводле словаў Уладзіміра Вуека, усе патэнцыяльныя назіральнікі з набліжэннем выбарчай кампаніі атрымаюць даведачную інфармацыю, што дазволіць больш грунтоўна і сур’ёзна падыйсці да працэсу назірання непасрэдна на ўчастках для галасавання.


Каментары