Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

ЦВК прапануе правесці прэзідэнцкія выбары 11 кастрычніка

Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

Цэнтральная выбарчая камісія прапануе правесці прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 11 кастрычніка. Пра гэта 9 чэрвеня паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Раней верагоднай датай называлася 15 лістапада — самы апошні з магчымых згодна з законам выходных.

Па словах Ярмошынай, дата 11 кастрычніка апраўданая, бо для яе прызначэння не давядзецца збіраць пазачарговую сесію Палаты прадстаўнікоў. Канчаткова дату выбарў мусіць назваць гэты дзяржаўны орган. "Парламент, працуючы зараз, да свайго сыходу на вакацыі можа аб'явіць гэтую выбарчую кампанію", — перадае БЕЛТА словы чыноўніцы.

Кіраўнік ЦВК будзе звяртацца да дэпутатаў на пасяджэнні 30 чэрвеня. Ярмошына мяркуе, што гэты дзень можна будзе лічыць пачаткам выбарчай кампаніі.


Каментары