Хацелі свабоды? Атрымайце блакаду (відэа)
У Беларусі аднавіўся ціск на незалежныя сайты. На днях часова немагчыма было патрапіць на старонку праваабарончага цэнтру «Вясна», а таксама на незалежныя інфармацыйныя парталы «Хартыя-97» і «Беларускі партызан».
Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч у белсатаўскім "Аб'ектыве" выказвае меркаванне пра незаконную блакіроўку інэрнэт-рэсурсаў у Беларусі:
"Намеснік міністра інфармацыі Л.Ананіч сказала, што рыхтуюцца змены да гэтага Указу [№60 - рэд.]. І ў межах гэтых зменаў будзе ўжо магчыма і блакаванне сайтаў, і адказнасць за каментары на інтэрнэт-сайтах. Але гэтыя праўкі яшчэ не ўступілі і не маюць ніякай юрыдычнай сілы".
"Агульная задача, якая пастаўлена на час гэтай выбарчай кампаніі - максімальна абмежаваць доступ да незалежнай інфармацыі", - падсумоўвае праваабаронца.