Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Кухня TV: Беларускія выбары – рэальны падлік галасоў ці “праца з лічбамі”?

Падчас мінулай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2010 году своеасаблівую папулярнасць ў інтэрнэце набыў відэаролік БРСМаўскага флэшмобу “Я иду на выборы!”, у якім беларускім выбарам была дадзена самая адэкватная ацэнка: выбары-дурыбары.

Што (ці хто) ў нашай краіне перашкаджае рэалізацыі аднаго з асноўных грамадска-палітычных правоў чалавека – права абіраць уладу сваёй краіны (арт. 21 Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека), пытанне, так бы мовіць, даволі рытарычнае. Насамрэч, яно вельмі важнае, бо калі твой голас не ўлічаны, скрадзены, то ці можна назваць такую ўладу легітымнай?!

Праблема даверу вынікам выбарчых кампаній , якія абвяшчае ЦВК, існуе шмат гадоў. Двойчы ў гісторыі незалежнай Беларусі пасля абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у 2006 і 2010 гг. адбыліся массавыя акцыі пратэсту, што толькі ўзмацніла рэпрэсіі ў дачыненні да апанентаў дзеючай улады, за краты траплялі сотні чалавек. Таксама можна прыгадаць вынікі рэферэндуму 2004 г. аб змене Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пасля якога прэзідэнт атрымаў неабмежаваную ніякімі тэрмінамі ўладу.

21 студзеня TUT.BY праводзіў анлайн-канферэнцыю са старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, анансавалася, што яна адкажа і на самыя вострыя пытанні карыстальнікаў парталу. Адно з агучаных пытанняў тычылася аккурат даверу вынікам падліку галасоў праз магчымасць усталяваць на участках празрыстыя ўрны і вэб-камеры. Адказ старшыні ЦВК аказаўся надзвычай шчырым:

“Сразу могу сказать – не там ищут фальсификацию. Никто не будет делать открытого вброса, то, что может зафиксировать веб-камера. Если где-то  и будут делаться какие-либо фальсификации, это, разумеется, будут какие-то многоходовые приемы и совершенно не в пределах избирательного участка или подсчета голосов. Это будут всё многочисленные шаги и, возможно, просто работа с цифрами».

Такім чынам, на думку праваабаронцаў, Лідзія Ярмошына фактычна прызнала, на якім узроўні робяцца фальсіфікацыі, гэта “проста праца з лічбамі”.

У звязку з правядзеннем у 2015 годзе чарговых выбараў прэзідэнта Беларусі сябры Праваабарончага цэнтра “Вясна” і ўдзельнікі незалежнага маніторынгу “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч і Ірына Смяян-Семянюк (згодна з пашпартнымі дадзенымі Смеян-Семянюк) у чарговым выпуску Кухні TV разважаюць над пытаннямі празрыстасці і даверу да вынікаў беларускіх выбараў.

Мэта назірання праваабронцаў за ходам будучай выбарчай кампаніі застаецца ранейшай – “паставіць дыягназ гэтаму працэсу”, адзначае Уладзімір Лабковіч.

А тых, хто хоча на ўласныя вочы пабачыць, што такое беларускія выбары і ці будуць падставы давяраць тым лічбам, якія агучаць па выніках падліку галасоў, Валянцін Стэфановіч запрашае далучацца да кампаніі па назіранні ў якасці валанцёраў. 


Каментары