Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Жыхарам Баранавіч аблвыканкам таксама адмовіў у апублікаванні дадзеных пра вынікі галасавання на кожным выбарчым участку

Паводле праваабаронцы Сяргея Гоўшы такую інфармацыю 11 грамадзян Баранавіч папрасілі ў мясцовым гарвыканкаме. Пасля адмовы яны накіравалі заяву ў Брэсцкі аблвыканкам. Але 21 снежня і адтуль атрымалі адмову за подпісам намесніка старшыні В. Сакоўскага. У адказе паведамляецца, што з вынікамі выбараў на кожным выбарчым участку мелі магчымасць пазнаёміцца назіральнікі. Для насельніцтва інфармацыя па выніках выбараў была размешчана на сайце гарвыканкама і ў газеце “Наш край”.

Сапраўды, агульная інфармацыя аб выніках выбараў была надрукавана ў гэтых сродках інфармацыі, але грамадзян цікавілі вынікі па кожным выбарчым участку.

Па словах Сяргея Гоўшы, улады адмовілі ім у такой інфармацыі, таму што хочуць схаваць магчымыя фальсіфікацыі. Жаданне азнаёміцца з вынікамі выбараў на кожным выбарчым участку ў заяўнікаў з’явілася пасля таго, як была выяўлена падробка выніковага пратаколу з выбарчага ўчастка № 36: лічбы ў пратаколах на выбарчым участку і ў тэрытарыяльнай камісіі істотна адрозніваліся.


Каментары