Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Студэнты БДУІР скардзяцца на прымус да галасавання

Увечары 10 кастрычніка, у апошні дзень датэрміновага галасавання, на скрыню "Праваабаронцаў за свабодныя выбары" паступіла паведамленне ад студэнтаў БДУІР:

"Мы былі вымушаныя зачыніцца ў блоку на ключ знутры, бо да нас ледзь не б'ецца загадчыца (Дзянісава Святлана Міхайлаўна) і выхавальнік, спрабуюць загнаць на датэрміновыя выбары, пагражаюць не даць інтэрнат у наступным годзе.

Таксама з 15 да 19 гадзін адключылі інтэрнэт ва ўсім інтэрнаце, хоць правайдэр ў нас не адзін. Сказалі, што праводзяцца тэхнічныя працы да 18.00 (а фактычна да 19.00 адключалі).

Да нас кожны дзень хадзіў то студсавет, то намеснік дэкана, то выхавальнік, але сёння ці ледзь не за руку вялі галасаваць іншых студэнтаў. Але мы ж зачыніліся.

Большая частка студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах, "прагнулася" пад страхам высялення і прагаласавала. Тым, хто з'ехаў дадому і не прагаласаваў датэрмінова, тэлефанавалі і праводзілі "выхаваўчыя гутаркі".

Нагадаем, за 5 дзён датэрміновага галасавання адбылося шмат выпадкаў прымусу ў розных ВНУ і на працоўных прадпрыемствах.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары