Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Салігорск: члены камісій і назіральнікі - работнікі адных і тых жа прадпрыемстваў

У Салігорску незалежныя назіральнікі адзначаюць, што на ўчастках для галасавання прысутнічюаць назіральнікі, якія адначасова з’яўляюцца падначаленымі асобных сяброў выбаркамаў па-за выбарчым працэсам.

-- На салігорскім выбарчым участку №32 асноўную частку сяброў камісіі складаюць супрацоўнікі ЖКГ. Выявілася, што і назіральнікі на ўчастку таксама з ЖКГ. Яны там адзін аднаго вітаюць, абмяркоўваюць працоўныя пытанні. Гэтыя “назіральнікі” нават у камісіі пытаюцца дазволу, каб сыйсці з участка, - кажа назіральнік ад Беларускага Хельсінкскага Камітэту Уладзімір Шыла.

Назіральнік на салігорскім выбарчым участку №33 ад незалежнай ініцыятывы “Права выбару” Павал Батуеў кажа пра абыякавасць назіральнікаў на яго ўчастку да выбарчага працэсу:

- Не ведаю пакуль, ці гэтыя назіральнікі і сябры камісій звязаныя паміж сабой працоўнымі адносніамі, але ў мяне склалася ўражанне, што яны добра знаёмыя. Агулам такое адчуванне, што іх там палкай на гэтае назіранне загналі. Дзяжураць яны па адной гадзіце і сядзяць нага за нагу ў чаканні заканчэння гэтай гадзіны.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары