Старшыня Магілёўскай абласной камісіі: “Агітацыйная кампанія ідзе без напружанасці і канкурэнцыі”
Так ахарактэрызаваў этап агітацыі Валеры Берастаў газеце “Магілёўскія ведамасці”. Са слоў старшыні Магілёўскай абласной выбарчай камісіі, нараканняў на працу выбарчых камісій з боку грамадзян, назіральнікаў і давераных асоб кандыдатаў у прэзідэнты не паступала.
У гэтым жа нумары газеты ад 25 верасня прыводзяцца сацыялагічныя звесткі, паводле якіх на выбары збіраецца пайсці 86,2% выбаршчыкаў, а 96,7% грамадзян ведаюць пра маючыя адбыцца 11 кастрычніка выбары прэзідэнта.
Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што сапраўды паміж камандамі кандыдаў у прэзідэнты ў Магілёве няма ніякай канкурэнцыі, нібы няма і саміх выбараў.
- У Магілёве актыўнасць каманд кандыдатаў у прэзідэнты зусім незаўважная. Я бачыў толькі кандыдата ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч, якая ладзіла сваю сустрэчу ў адной з сярэдніх школ, на якую прышло каля 40 чалавек. Няма агітацыйнай працы канкуруючых каманд, таму, адпаведна, і няма ніякіх скаргаў у камісіі, - гаворыць Барыс Бухель.
Датычна вынікаў сацыялагічнага даследвання Барыс Бухель пракаментаваў:
- Агучваючы лічбу ў 86,2% грамадзян, якія нібы прыйдуць на галасаванне, улада спрабуе паказаць, што ёсць інтарэс да выбараў.