Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Гомельская абласная камісія выехала ў Мазыр праверыць скаргу назіральніка, але падпісных лістоў за Гайдукевіча і Улаховіча яму так і не паказалі

Уладзімір Целяпун
Уладзімір Целяпун

4 верасня Мазыр наведалі члены Гомельскай абласной выбарчай камісіі на чале з намеснікам старшыні камісіі Тамарай Лук’яненка. Адной з мэтаў візіту быў разгляд скаргі назіральніка Уладзіміра Целяпуна на адсутнасць галоснасці і адкрытасці працы Мазырскай раённай выбарчай камісіі. Назіральнік прасіў РВК азнаёміць яго з падпіснымі лістамі за вылучэнне Сяргея Гайдукевіча і Мікалая Улаховіча. Члены абласной ВК правялі сустрэчу асобна з назіральнікам і і намеснікам старшыні Мазырскай РВК Веранікай Байковай.

Тамарай Лук’яненка было заўважана, што Мазырская РВК не правяла калегіяльнае рашэнне па скарзе назіральніка, і гэта будзе адзначана ў рашэнні Гомельскай абласной выбарчай камісіі. «Па пытанні азнаямлення з падпіснымі лістамі намеснік старшыні абласной выбарчай камісіі выказалася, што рашэнне раённай камісіі прынятае ў адпаведнасці с патрабаваннямі Выбарчага кодэксу. Пры гэтым Тамара Лук'яненка выказала незадавальненне падпіснымі лістамі за Віктара Цярэшчанку з ужо вядомымі прэтэнзіямі да іх зместу. Чаму б не паказаць тыя падпісныя лісты назіральнікам, каб упэўніцца - чым подпісы за Цярэшчанку адрозніваюцца ад подпісаў за Гайдукевіча і Улаховіча? – Канкрэтнага адказу я не пачуў», - пракаментаваў У.Целяпун.

Ён заўважыў пры сустрэчы з прадстаўнікамі абласной камісіі, што спасылацца толькі на Выбарчы кодэкс пры правядзенні дадзенай палітычнай кампаніі не зусім карэктна. Артыкул 2 Выбарчага кодэксу гаворыць, што прававая аснова выбарчай сістэмы складаецца з Канстытуцыі, Выбарчага кодэкса і іншых заканадаўчых актаў, пастановаў ЦВК.

«Трэба ўдасканальваць Выбарчы кодэкс, уносіць туды змены – для гэтага патрэбна ўносіць прапановы ў ЦВК як назіральнікам, так і выбарчым камісіям, - такія высновы нашай сустрэчы», - адзначыў назіральнік.

Канчатковае рашэнне па скарзе будзе прынятае ў панядзелак, 7 верасня, на паседжанні абласной выбарчай камісіі. Уладзіміру Целяпуну прапанавана прыняць ўдзел у паседжанні камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары