Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Мазырскі назіральнік просіць пра магчымасць азнаёміцца з падпіснымі лістамі

Уладзімір Целяпун
Уладзімір Целяпун

Мазырскі назіральнік Уладзімір Целяпун накіраваў заяву ў раённую выбарчую камісію, у якой просіць азнаёміць яго з падпіснымі лістамі ў падтрымку прэтэндэнтаў на пост кіраўніка дзяржавы для маніторынгу на адпаведнасць Выбарчаму кодэксу. Таксама заяўнік просіць камісію прадставіць яму магчымасць прысутнічаць пры працэдуры праверкі падпісных лістоў. Назіральнік спасылаецца на частку 1 артыкула 13 Выбарчага кодэкса, згодна з якой «падрыхтоўка і правядзенне выбараў прэзідэнта ажыццяўляецца адкрыта і галосна».

Таксама Уладзімір Целяпун звярнуўся да мясцовых уладаў – старшыняў райвыканкаму райсавету дэпутатаў, каб яны патлумачылі яму: што гэта за орган - «працоўная група», якая разглядае кандыдатуры прэтэндэнтаў у выбарчыя камісіі, на якой прававой падставе ён створаны: «Прашу прадставіць рашэнне па утварэнню гэтай працоўнай групы, яе складу, паўнамоцтвах, кампетэнцыі па разгляду дакументаў, датычных выбараў. Таксама прашу прадставіць магчымасць прысутнічаць пры працэдуры разгляду і абмеркавання кандыдатур на ўключэнне ў склад участковых выбарчых камісіяў гэтай «працоўнай групай», - напісаў у заяве назіральнік.

Ён нагадвае, што 21 ліпеня на паседжанні райвыканкаму і райсавету прагучала інфармацыя, што ўсе пададзеныя ў выканкам дакументы па вылучэнні прадстаўнікоў у склад Мазырскай раённай выбарчай камісіі былі разгледжаны і абмеркаваны «працоўнай групай». «Ні ў мясцовай газеце, органе райвыканкама і райсавета «Жыццё Палесся», ні на сайце райвыканкама не апублікавана рашэнне па ўтварэнню гэтай «працоўнай групы», яе кампетэнтнасці, правах і абавязках – увогуле паўнамоцтвах гэтай «працоўнай групы» падчас выбарчай кампаніі», - звяртае ўвагу заяўнік.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары