Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” вылучыла 70 прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбаркамы ў Брэсцкай вобласці

Як паведаміў старшыня абласной структуры партыі Леанід Майструк, вылучэнне актывістаў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі па выбарах прэзідэнта адбываецца ў Брэсце, Баранавічах, Пінску, Кобрыне, Століне, Івацэвічах.
“Раней падчас стварэння тэрытарыяльных выбаркамаў у склад гэтых камісій на сёлетніх выбарах з дзевяці чалавек, вылучаных нашай партыяй, уключылі толькі двух - у Баранавічах і Брэсцкім раёне, - адзначыў Леанід Майструк. - Безумоўна, гэта нас не задавальняе. Пакуль ідзе гульня ў адны вароты: перавага аддаецца асобам, якія лаяльна ставяцца да цяперашніх уладаў. Паглядзім, ці зменіцца становішча падчас стварэння ўчастковых выбарчых камісій”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Каментары