Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Да пачатку галасавання засталося:

У Віцебскім раёне вызначыліся з забароненымі для збору подпісаў месцамі

Пікет у Віцебску пад час выбараў 2010 года.
Пікет у Віцебску пад час выбараў 2010 года.

Адным з першых на Віцебшчыне выканаўчы камітэт Віцебскага раёну вызначыўся з месцамі, у якіх забаронена правядзенне пікетаванняў для ажыццяўлення збору подпісаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь.

Згодна з апублікаваным рашэннем, выканаўчы камітэт забараніў збіраць подпісы «на адлегласці менш за 20 метраў ад будынкаў сельскіх выканаўчых камітэтаў, дзіцячых дашкольных устаноў, арганізацый аховы здароўя, воінскіх частак, будынкаў раённага аддзелу па надзвычайных сітуацыях установы «Віцебскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь», аб’ектаў вода-, цепла- і энэргазабеспячэння».

Раённыя чыноўнікі абавязалі работнікаў міліцыі забяспечыць ахову грамадзкага парадку ў месцах правядзення пікетавання і зрабіць захады для прадухілення правядзення пікетаў у месцах, забароненых рашэннем выканкаму.

Таксама аддзелу ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі райвыканкаму дадзена заданне разьмясціць на афіцыйным сайце райвыканкаму і апублікаваць у раённай газэце «Жыццё Прыдзвіння» інфармацыю пра месцы, дзе забароненыя пікеты па зборы подпісаў.

Віцебская вясна


Каментары